29 жніўня 2023 года Гарадзенскім РУП «Фармацыя» атрымана Заключэнне Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь пра адпаведнасць Правілам належнай дыстрыбутарскай практыкі ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюзу (GDP). Віншуем усіх працаўнікоў нашага Прадпрыемства з гэтым дасягненнем! Выказваем падзяку кіраўніцтву прадпрыемства за арганізацыйную і метадычную падтрымку, а таксама ўсяму калектыву аптэчнага склада за праробленую працу, узаемадапамогу і самааддачу!