Гісторыя алеі Навагодніх елак у парку імя Ж.Э.Жылібера дастатковая новая, але ўжо вельмі «прыйшлася па душы» гасцям і жыхарам горада. Дый не дзіўна, бо палюбавацца крэатыўнымі дызайнерскімі вынахадамі проста на вольным паветры – выдатная ідэя для атрымання прыемных эстэтычных уражанняў, асабліва ва ўмовах пандэміі.
Гарадзенскае РУП «Фармацыя» штогод бярэ ўдзел у гэтым навагоднім праекце і штогод сіламі і бязмежным творчым патэнцыялам супрацоўнікаў прадпрыемства ствараюцца сапраўдныя творы мастацтва, і 2020 не стаў выняткам.
Працэс стварэння аптэчнай навагодняй елкі заўсёды цікавы і натхняльны, кожны з працаўнікоў, якія прымаюць удзел у ім, смог унесці сваю «разыначку», пэўна што, таму елка атрымалася незвычайнай і стылёвай, са мноствам «фішак» і дэталяў, якія можна доўга і доўга разглядаць. А 10 снежня алея навагодніх елак расфарбаваліся яркімі, жывымі агеньчыкамі, якія зазіхацелі ў самым сэрцы горада, падымаючы настрой прахожым, цешачы дзяцей і сталых атмасферай чараўніцтва і казкі.