Аптэчныя калектывы вобласці штогод у чэрвені наведваюць розныя цікавыя месцы нашай роднай Беларусі. Не стаў выключэннем і год бягучы.
Калектыў ЦРА № 9 Зэльвенскага раёна адправіўся ў горад-герой Мінск, дзе наведаў Нацыянальную бібліятэку, а затым гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».
Работнікі ЦРА № 146 Лідскага раёна наведалі завод па вытворчасці самых вялікіх машын у свеце - БелАЗ. З міні-макетамі БелАЗаў розных эпох яны азнаёміліся ў музеі завода, а этапы зборкі ўбачылі ў цэху вытворчасці звышцяжкіх машын.
Пасля знаёмства з дасягненнямі дня сённяшняга работнікі ЦРА № 146 здзейснілі экскурсію ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Наведванне музея пакінула незгладжальнае ўражанне, масу успамінаў і эмоцый.