По ініцыятыве «Беларускага саюза жанчын» стартавала акцыя па чытанні ўслых твораў беларускіх аўтараў-жанчын , прымеркаваная да тыдня юнацкай і дзіцячай кнігі пад назвай «Гучныя чытаннi». Акцыю падтрымала першасная арганізацыя Беларускага саюза жанчын. Таццяна Аляксандраўна Зарэцкая, намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскага РУП «Фармацыя», прачытала навучэнцам 4-5 класаў у гарадской бібліятэцы- філіяле «Нарачанскія казкі», напісаныя Наталляй Новаш. Пасля чытання адбылася тэматычная віктарына і абмеркаванне асноўных ідэй твора. Імпрэза атрымалася вельмі душэўнай і пацешыла маленькіх слухачоў.