25 верасня 2019 года святкуецца Сусветны дзень фармацэўта. Сёлета яго тэматыка – «Бяспечныя і эфектыўныя лекі для ўсіх». Фармацэўтычныя адмыслоўцы, якія валодаюць высокім роўнем кваліфікацыі і спецыялізаваных ведаў, аказваюць якасную фармацэўтычную дапамогу людзям, даюць поўную інфармацыю па пытаннях ужыванні і захоўванні лекавых сродкаў.
У Сусветны дзень фармацэўта ў аптэках Гродзенскага РУП «Фармацыя» прайшлі інфармацыйна-асветныя акцыі, падчас якіх наведнікі змаглі атрымаць разгорнутыя кансультацыі па цікавых пытаннях не толькі ў правізараў і фармацэўтаў, але і ў адмыслоўцаў арганізацый аховы здароўя. У арганізацыі і правядзенні такіх тэматычных акцый актыўны ўдзел прынялі прадстаўнікі Гродзенскага аддзялення РГАФР «Фармабел».