Пачаткам нашай сямейнай дынастыі стала мая мама, Панюціна Алена Уладзіміраўна. Усё пачалося з таго, што бацькі адправілі яе паступаць у Магілёў на фармацэўтычнае аддзяленне медучилишча. Тады яна нават добра не ведала, у чым заключаецца праца фармацэўта, але ў працэсе вучобы літаральна закахалася ў гэтую прафесію.
Яе шлях пачаўся з пасады фармацэўта-асістэнта ў аптэцы 131 г. Гродна. Цяга да ведаў вяла маму наперад: праз два гады яна паступіла на завочнае аддзяленне ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Працавала загадчыцай аптэчным пунктам у скурвендыспансеры, затым — намеснікам аддзела гатовых лекавых формаў. Атрымаўшы вышэйшую адукацыю, стала праваізарам-тэхнолагам, затым праваізарам-рэцэптарам і намеснікам загадчыка сваёй роднай 131-й аптэкі. Я да гэтага часу памятаю, як часта прыходзіла да яе на працу: мне было страшэнна цікава даследаваць знутры такую вялізную аптэку, асабліва таямнічы падвал, дзе захоўваліся запасы лекавых прэпаратаў. А мая сястра Вераніка ўспамінае той самы неулоўны, спецыфічны аптэчны пах, які мама заўсёды прыносіла з сабой, вяртаючыся дадому пасля змены.
А з 2004 года мама больш за 20 гадоў кіравала аптэкай №147 г. Гродна. Яе агульны стаж працы ў Гродзенскім РУП «Фармацыя» складае больш за 44 гады. За высокі прафесіяналізм і шматгадовую працу ў 46 гадоў мама атрымала ўзнагароду «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», а ў 2020 годзе яна была ўдастоена ганаровага нагруднага знака «Лепшы настаўнік».
Гледзячы на яе, на тое, што нават праз гады прафесія прыносіць ёй толькі радасць, для нас з сястрой выбар пасля школы быў абсалютна відавочны. Мы пайшлі па яе слядах і таксама адвучыліся ў Віцебскім медуніверсітэце.
Цяпер мы — частка гэтай прафесіі ў родным Гродне. Я зараз працую праваізарам-рэцэптарам у аптэцы №250 г. Гродна, а Вераніка — загадчыцай аптэкі №260 г. Гродна.
Маміна любоў да фармацыі перадалася нам у спадчыну. Калі мы збіраемся разам, нам заўсёды ёсць чым падзяліцца і што абмеркаваць. Мы з гонарам працягваем маміну справу!
Вольга Дайліда, правізар-рэцэптар аптэкі №250