Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Дзень жаноцкасці і прыгажосці ў аптэцы №49

Вясна… Якая выдатная пара года!  Пара, у якой спалучаюцца абуджэнне прыроды, першае цёплае сонца, доўгі дзень, бросненні ўсяго жывога з п'янлівым водарам вакол. Нездарма Міжнародны жаночы дзень адзначаецца менавіта ўвесну, у самую маляўнічую пару года!

Спрадвечна гэта свята мела фемінісцкую прапаганду, калі жанчыны змагаліся за раўнапраўе і аплату працы нароўні з мужчынамі. У наш час у развітых краінах дадзеная праблема выкаранілася практычна цалкам, кабеты могуць асвоіць амаль кожную ўпадабаную прафесію, могуць браць удзел у  палітычных дэбатах, займаць палітычныя і кіроўныя пасады. Але існуе адно вялікае АЛЕ, ва ўсім гэтым багацце магчымасцяў  ніводная  дзяўчынка, дзяўчына ці жанчына не можа пражыць без увагі. Толькі ў атачэнні кампліментаў і прыемных словаў жанчына расквітае!  А свет наш не можа існаваць без жаночай прыгажосці, усмешкі, чароўнасці, дабрыні, клопату і цяпла. Бо жанчына,- гэта і клапатлівая мама, суперажываючая і ўважлівая дачка, і нявестка, закаханая сястра, галоўная апора, сябар і дарадца мужа. Усё гэта атрымоўваецца спалучаць у сабе кабеце. Таму нам, жанчынам, так прыемна  зрэдку пабыць слабымі і ўразлівымі, расчырванецца ад банальных кампліментаў, пацешыцца колерам і неспадзеўкам.

Сёлета нашаму жаночаму калектыву аптэкі №49 пашчасціла адзначаць гэта жаночае свята ў коле хоць і адзінага, але мужчыны. У струмені шматлікіх наведнікаў і  паглынаннем думкамі пра працу  адчуванне свята адсутнічала, што ў момант выправіў наш калега, Пабярэжны Зміцер Фёдаравіч. Дзякуючы яго старанням уміг з'явіўся святочны настрой.

Выдатныя словы пра «надзейных баявых сябровак» і жаночую прыгажосць скарылі нашы сэрцы. Галоўнай неспадзеўкай гэтага свята быў цудоўны падарунак: кожная супрацоўніца нашай аптэкі атрымала найпрыгожую белую архідэю з рук Змітра Фёдаравіча.

Упэўнены, зараз 8 сакавіка стане самым любым  святам у нашай аптэцы!

Любыя дамы, супрацоўніцы Гродзенскага РУП «Фармацыя»!

З першым вясновым святам вас! Хай ваша жаноцкасць і прыгажосць не перастае цешыць мужчынскае вока. Шчыра жадаем вам нязгасны вясновы настрой, сонечныя дні, каханне і ўвагу.

Алеся Парфеева,
прафгрупорг аптэкі №49 г.Гродна

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Прыняць Адхіліць Дэталёвей