14 кастрычніка напярэдадні Дня працаўнікоў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці супрацоўнікі ЦРА146 разам з прадстаўнікамі вытворчай пляцоўкі г. Ліда РУП «Белмедпрэпараты» у сценах Лідскага замка прымалі віншаванні ад старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргея Васільевіча Ложачніка.
Падчас сустрэчы прагучала многа цёплых і добрых словаў удзячнасці і падзякі за працу, за клопат пра захаванне найдаражэйшага на свеце - здароўя і жыцця чалавека! Усім удзельнікам мерапрыемства былі ўручаны падзячныя пісьмы і памятныя падарункі. Музычны гасцінец прысутным падарылі салісты Лідскага эстраднага аркестра Алёна Полейчик і Ілля Прэсны. Далей была праведзена экскурсія па Лідскім замку. Сустрэча прайшла ў прыемнай і дружалюбнай абстаноўцы і пакінула добрыя ўспаміны.
- Аксана Лаза: «Хочацца сказаць асобнае дзякуй ППО Гродзенскага РУП «Фармацыя» за спрыянне ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства, такія сустрэчы збліжаюць і мацуюць камандны дух!»