У Гродзенскім РУП «Фармацыя» набліжэнне Міжнароднага жаночага Дня заўсёды адзначаюць па-асабліваму. Цяперашні год не стаў выключэннем. Прафсаюзны камітэт пры падтрымцы кіраўніцтва прадпрыемства арганізаваў «Кветкавую акцыю» для ўсёй цудоўнай паловы прадпрыемства. Супрацоўніцы напярэдадні свята атрымалі букеты цюльпанаў і пажадання кахання, цяпла, здароўя і прыгажосці. На кожным працоўным месцы прыгожыя дзяўчыны і кабеты былі прыемна парадаваныя, а яскравыя ўсмешкі і зіхатлівыя вочы — лепшае таму пацверджанне!