Медычныя адмыслоўцы ГУЗ «Гродзенская цэнтральная гарадская паліклініка» і фармацэўтычныя працаўнікі 13 лістапада правялі інфармацыйную акцыю ў аптэцы №114 г.Гродна.
Наведнікі атрымалі дэталёвыя кансультацыі пра правілы самастойнага кантролю артэрыяльнага ціску, прынцыпы прафілактыкі сэрцава-судзінных захворванняў і фактары здаровага ладу жыцця. Правядзенне такіх імпрэз спрыяе прыцягненню ўвагі насельніцтва да свайго здароўя і фармавання прыхільнасці да рэгулярнага вымярэння асноўных яго паказнікаў.