«Кінь курыць і будзь здаровы – пажаданне дактароў». Менавіта такую кідкую назву атрымала акцыя, якая прайшла 21 лістапада ў аптэках Гродзенскага РУП «Фармацыя». І не выпадкова, бо 21 лістапада адзначаецца «Сусветны дзень непалення. Прафілактыка анкалагічных захворванняў».
У правядзенні імпрэзы актыўны ўдзел прынялі медычныя адмыслоўцы арганізацый аховы здароўя г.Гродна. Яны ў простай і даступнай форме расказвалі наведнікам пра спосабы пераадолення згубнай звычкі, небяспеку курэння для ўсіх сістэм арганізма, актуальныя правілы здаровага ладу жыцця. Удзельнікі ў гэты дзень змаглі не толькі пазнаць патрэбную і карысную інфармацыю, але і прадэгуставаць вітамінава-мінеральныя комплексы, фітагарбаты і біялагічна актыўныя дадаткі да ежы