Гродзенскае РУП «Фармацыя» працягвае напамінаць пра важнасць кантролю асноўных паказнікаў стану сэрцава-судзіннай сістэмы. Гэтым разам наведнікі аптэкі №158 г.Гродна і цэнтральнай раённай аптэкі №65 г.п.Карэлічы змаглі прайсці экспрэс-аналіз артэрыяльнага ціску і індэкса масы цела. Мноства пытанняў да адмыслоўцаў, жаданне навучыцца тэхнікам вымярэння паказнікаў сведчылі пра жывую цікавасць насельніцтва да вядзення здаровага ладу жыцця і прафілактыкі захворванняў.