Сёлета спаўняецца 290 гадоў ахове здароўя Шчучынскага раёна, а аптэчная справа Шчучыншчыны святкуе 250-гадовы юбілей.
У гонар гэтых важных падзей у зале Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці адбылося грандыёзнае свята, на якім прысутнічалі ганаровыя госці, прадстаўнікі прафсаюзаў, супрацоўнікі Шчучынскага цэнтральнага раённага бальніцы, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, ветэраны.У імпрэзе ўзялі ўдзел і прадстаўнікі Гарадзенскага РУП «Фармацыя» на чале з генеральным дырэктарам Баравіком Віталём Рыгоравічам, а таксама супрацоўнікі дзяржаўнай аптэчнай сеткі рэгіёна.
Першая аптэка адкрыта ў Шчучыне 26 ліпеня 1773 года па ініцыятыве Людвігаў Бреннета пры манастыры ордэна пiяраў, спачатку яна абслугоўвала манахаў, выкладнікаў і вучняў піярскай школы. У 1785 годзе Станiславам Баніфацыем Юндзілам быў арганізаваны невялікі батанічны сад, які пазней быў перададзены аптэцы і выкарыстоўваўся для вырошчвання лекавых раслін. Пасля скасавання ў 1832 годзе Ордэна пiяраў мясцовыя ўлады аптэку нацыяналізавалі, захаваўся спiс маёмасці аптэкі, яна складаецца з 44 лістоў, у ёй паказана 780 назваў матэрыялаў, з іх 627 (80%)- прэпараты.
У вопiсы сустракаюцца цікавыя лекі той эпохі: чорны бурштын, белыя паленыя стружкі рога аленя, кермесныя зернi, ракавыя вочы, шпанскія мушкі і інш.
З 1833 па 1839 год аптэка знаходзілася ва ўласнасці Друцкіх-Любецкіх, з 1834 года аптэка размяшчалася у цэнтры горада на плошчы Свабоды ў двухпавярховым будынку, вонкавыя сцены і прыступкі былі аздоблены чорным мармурам, цяпер на гэтым месцы змесцаваны будынак пракуратуры. Пазней побач быў пабудаваны будынак раённага выканаўчага камітэта і з 1972 года цэнтральная аптэка Шчучыншчыны пераехала на вуліцу Першамайская, дзе і функцыюе дасёння.
Сёння ў Шчучынскім раёне 13 аптэк Гарадзенскага РУП "Фармацыя", з'яднаных пад кіраваннем ЦРА№6 Шчучынскага раёна, таксама лекавыя забяспячэння ад ЦРА№6 забяспечваюць медычныя працаўнікi па 5 адрасах рознічнай рэалізацыі.
У гонар свята калектыў ЦРА №6 Шчучынскага раёна быў ганараваны ўзнагародай- Падзякай Шчучынскага раённага выканаўчага камітэта за высокі прафесіяналізм, значны ўклад ва ўстойлівае развіццё лекавага забяспячэння насельніцтва.