Сусветны дзень псіхічнага здароўя (World Mental Health Day) адзначаецца ў свеце з 1992 года па ініцыятыве Сусветнай федэрацыі псіхічнага здароўя (World Federation for Mental Health), дзеля падвышэння інфармаванасці насельніцтва ў дачыненні праблем псіхічнага здароўя і спосабаў яго ўмацавання, а таксама прафілактыкі і лячэнні псіхічных расстройстваў.
Псіхічнае здароўе з'яўляецца неадымнай часткай і найважным кампанентам здароўя. Яно вызначаецца як стан дабрабыту, пры якім кожны чалавек можа рэалізаваць свае здольнасці і ўласны патэнцыял, супрацьстаяць звычайным жыццёвым стрэсам, прадукцыйна і плённа працаваць і рабіць унёсак у жыццё сваёй супольнасці. У гэтым пазітыўным сэнсе псіхічнае здароўе з'яўляецца асновай дабрабыту кожнага чалавека і эфектыўнага функцыявання ўсёй супольнасці. Сусветная арганізацыя аховы здароўя заявіла, што ў нашы дні на планеце існуюць больш за 450 мільёнаў людзей, што пакутуюць псіхічнымі захворваннямі, кожны другі ў свеце чалавек мае шанс захварэць псіхічным расстройствам цягам жыцця. Большасць з іх — гэта асобы з памежнымі псіхічнымі расстройствамi.
Самае распаўсюджанае псіхічнае захворванне — дэпрэсія. Адной з галоўных задач Сусветнага дня псіхічнага здароўя з'яўляецца скарачэнне пашыранасці дэпрэсіўных расстройстваў, шызафрэніі, хваробы Альцгеймера, наркатычнай залежнасці, эпілепсіі і іншых захворванняў.