1 Мая- дзень асаблівы, дзень вясны і працы, якiтрадыцыйна стаў для калектываў і арганізацый яркім момантам грамадскага жыцця супрацоўнікаў. Сёлета працаўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя» прынялі актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню працы, якія праходзілі у абласным і раённых цэнтрах. Так, спецыялісты прадпрыемства прабеглі «Забег міру», які стартаваў ад плошчы Савецкай і прыцягнуў у свае шэрагі больш за 800 спартсменаў.
Апроч таго, калектыў аптэчнай дзяржаўнай сеткі ўзяў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечанам ганараванню працоўных калектываў і дынастый, а таксама ветэранаў працы і працаўнікоў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства.
З упэўненасцю можна сказаць, што Свята працы атрымалася яркім і насычаным.