22 мая 2024 года супрацоўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя» наведалі адно з найбуйнейшых фармацэўтычных прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» і прынялі ўдзел у выязным семінары.
У час наведвання фармацэўтычныя работнікі атрымалі інфармацыю аб гісторыі і этапах развіцця прадпрыемства, аб асноўных стадыях распрацоўкі і асваення новых лекавых сродкаў, арганізацыі сістэмы фармаканагляду і кантролю якасці на прадпрыемстве, даведаліся аб планах на будучыню.
У рамках навучання была праведзена цікавая і змястоўная экскурсія, удзельнікі семінара наведалі цэха па вытворчасці лекавых прэпаратаў.
Дзякуем кіраўніцтву і калектыву ААТ «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» за гасціннасць і сардэчны прыём!