22 кастрычніка рэктар Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта Аляксей Мікалаевіч Чуканаў разам з начальнікам упраўлення міжнародных і міжрэгіянальных сувязяў Аленай Вітальеўнай Шарыхінай наведалі Гродзенскае РУП "Фармацыя". Галоўнай мэтай візіту стала правядзенне ацэнкі ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі кадраў, а таксама аказанне ўсебаковай падтрымкі маладым спецыялістам і выпускнікам універсітэта.
Мерапрыемства сабрала 11 спецыялістаў з розных куткоў Гродзенскай вобласці. У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны важнейшыя пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай будучых правізараў, а таксама праблемныя аспекты іх адаптацыі на працоўным месцы.
Асаблівая ўвага надавалася працоўным, сацыяльным і прававым аспектам прафесійнай дзейнасці маладых спецыялістаў, іх праходжанню інтэрнатуры і працэсу адаптацыі ў новых калектывах. Абмяркоўваўся досвед выпускнікоў і зваротная сувязь з іх боку адносна навучання, што дазваляе выявіць магчымыя кірункі для ўдасканалення навучальных праграм і методык выкладання, каб рабіць навучанне максімальна набліжаным да рэальных патрабаванняў працы.
Падчас сустрэчы выпускнікі атрымалі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць, і атрымаць кваліфікаваныя адказы ад кіраўніцтва універсітэта і Гродзенскага РУП «Фармацыя».
Такія сустрэчы - важны механізм для паляпшэння якасці прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў. Яны садзейнічаюць не толькі абмену думкамі і вопытам, але і прыняццю стратэгічных рашэнняў, накіраваных на ўстараненне ўзнікаючых праблем, удасканаленне праграм і ўмоў навучання, а таксама павышэнне ўзроўню гатоўнасці маладых работнікаў да выканання іх прафесійных абавязкаў.