Гродзенскае РУП «Фармацыя» працягвае адкрываць новыя аптэкі ўва ўсіх рэгіёнах вобласці. Так, 19 лютага ў Слоніме па адрасе: вуліца Карла Маркса, 42 адкрылася новая аптэка Гродзенскага РУП «Фармацыя» № 80, гэта 14 аптэка прадпрыемства на Слонімшчыне. Ва ўрачыстам мерапрыемстве адкрыцця ўзяў удзел намеснік старшыні райвыканкама Юрый Аляксеевіч Чачот, намеснік генеральнага дырэктара Гродзенскага РУП «Фармацыя» Таццяна Аляксандраўна Зарэцкая, загаднік цэнтральнай раённай аптэкі № 61 у Слоніме Аляксандр Аляксандравіч Асавік, працаўнікі аптэчнай сеткі, гараджане. Аптэка парадуе наведнікаў шырокім асартыментам лекавых прэпаратаў, біялагічна актыўных дадаткаў да ежы, медычных вырабаў і тэхнікі, касметычных сродкаў. Цягам пяці дзён з моманту адкрыцця ў аптэцы дзее зніжка – да 5% на ўвесь асартымент.