У мінулыя выхадныя члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі Гродзенскага РУП «Фармацыя» наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь». Святыня нацыянальнай памяці, унікальная тым, што ўвекавечвае памяць аб жыхарах Хатыні, жыхарах сотняў спаленых беларускіх вёсак і мірных людзей, знішчаных нацыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Былая вёска Лагойскага раёна Мінскай вобласці Хатынь стала журботнай старонкай гісторыі Беларусі, сімвалам пакут і генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 22 сакавіка 1943 года атрад карнікаў атачыў вёску. З дамоў выгналі старых, дзяцей, жанчын і мужчын. Усіх сагналі ў хлеў на ўскраіне і падпалілі. Згарэлі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.
У ходзе пасяшчэння музея нікога з удзельнікаў экскурсіі не пакінула абыякавым убачанае ў Хатыні. Страшная гісторыя, якая адбылася ў гэтым месцы, кранула да глыбіні душы. Колькі б гадоў ні прайшло, для беларускага народа, памяць аб Хатынскай трагедыі заўсёды будзе святой.