14 сакавіка 2024 года ў Гродзенскім РУП «Фармацыя» падвялі вынікі працы прадпрыемства за 2023 год.
Генеральны дырэктар Баравік Віталь Рыгоравіч выступіў са справаздачным дакладам «Вынікі працы аптэчнай сеткі вобласці за 2023 год». У рабоце нарады ўзяў удзел намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Пранюк Віктар Францавіч, які адзначыў дасягненні прадпрыемства за справаздачны год.Таксама ў рамках выніковай нарады ўручаны Дыпломы працаўнікам Гродзенскага РУП «Фармацыя», якія паказалі найболей высокія вынікі працы, і калектывам аптэк прадпрыемства, што сталі пераможцамі штогадовых аглядаў-конкурсаў.