У горадзе Масты адчыніла дзверы новая аптэка №238 па адрасе вул.Савецкая, 33. Разам з жыхарамi Мастоў радасць значнай падзеі гарадскога маштабу падзялілі генеральны дырэктар Гродзенскага РУП «Фармацыя» Віталь Баравік, намеснік Таццяна Зарэцкая, намеснік старшыні райвыканкама Марына Давыдзік, загаднік цэнтральнай аптэкі №10 Мастоўскага раёна Людміла Пецэвiч і начальнік Мастоўскага РВПС Антаніна Кулік. Аптэка размясцілася ў зручным месцы, поруч з ключавымі аб'ектамі інфраструктуры. Уважлівыя і кваліфікаваныя спецыялісты, велізарнае жаданне дапамагчы кожнаму, светлая прасторная гандлёвая зала, шырокі асартымент, - аптэка стала выдатным падарункам для жыхароў і гасцей горада.Але і гэта яшчэ не ўсё! У гонар адкрыцця цягам пяці дзён дзейнічае зніжка да 5% усім пакупнікам на ўвесь асартымент.