Каманда Гродзенскага РУП «Фармацыя» «Ліга Анальгіну» узяла ўдзел у адкрытым чэмпіянаце інтэлектуальных гульняў на Кубак Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя. У турніры ўзяло ўдзел 24 каманды з розных куткоў краіны. Як адзначаюць удзельнікі, фінал атрымаўся вельмі жвавы і цікавы, рознапланавыя пытанні, выдатная забаўляльная праграма, зычлівая атмасфера дазволілі нашым хлопцам і дзяўчатам зарадзіцца прадукцыйнай энергіяй і паказаць годны вынік.