Сёння адбыліся спаборніцтвы па настольным тэнісе ў рамках абласной спартакіяды працаўнікоў аховы здароўя Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза працаўнікоў аховы здароўя.
Ад Гродзенскага РУП «Фармацыя» удзел прынялі Андрэй Грошаў, намеснік загадчыка аптэчнага склада, і Алена Калюк, загаднік аптэкі №264 г.Масты. Па выніках спаборніцтваў Андрэй Грошаў заняў першае месца ў асабістым заліку, а ў прадпрыемства–трэцяе каманднае месца. Віншуем!