Супрацоўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя» узялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу ўдзельнікаў акцыі «Дарогамі Славы» на Кургане Славы ў Гродна. Мітынг адбыўся ў рамках святочных мерапрыемстваў у гонар Дня вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 16 ліпеня- памятны і ўрачысты Дзень для абластнога цэнтра. У 1944 годзе, праз 13 дзён пасля вызваленні Мінска, войска 2-га і 3-га Беларускіх франтоў вызвалілі асноўную правабярэжную частку Гродна. Горад ўзнагароджаны вымпелам «За мужнасць і стойкость у гады Вялікай Айчыннай вайны». За час баявых дзеянняў у Гродна былі разбураны 43% будынкаў, фашыстамі былі знішчаны больш за 50 тысяч гараджанаў.