Карпарацыйныя акаўнты ў сацыяльных сетках Instagram і Укантакце Гродзенскага РУП «Фармацыя» занялі 2 месца ў прэстыжнай інтэрнэт-прэміі ТІБО-2023 у намінацыі «Карпарацыйныя акаўнты ў сацыяльных сетках». У цырымоніі ўзнагароджання ўзялі ўдзел генеральны дырэктар Гродзенскага РУП «Фармацыя» Баравік Віталій Рыгоравіч, а таксама супрацоўнікі прадпрыемства, якія непасрэдна займаюцца працай у медыя-сферы. Дарэчы, дадзеная цырымонія ўзнагароджання стала чацвёртай, у якой інфармацыйныя рэсурсы прадпрыемства займаюць прызавыя месцы.
У 2019 годзе сайт прадпрыемства стаў лепшым у у намінацыі «Здароўе і медыцына», у 2021 годзе акаўнты прадпрыемства ў сацыяльных сетках Instagram і УКантакце занялі 3 месца ў намінацыі «Карпарацыйная блогасфера», у 2022 годзе сайт прадпрыемства farmacia.by заняў ганаровае другое месца ў у намінацыі “Здароўе і медыцына”, а акаўнт у Instagram заняў першае месца.