Штогод праходзіць рэспубліканская акцыя «Збяром дзяцей у школу», мэтай якой з'яўляецца аказанне дапамогі на набыццё школьнага адзення і канцылярскіх прыладаў сем'ям, якія жывуць у нястачы.
Гродзенскае РУП "Фармацыя" таксама прымае ўдзел у акцыі, якая, у першую чаргу, накіравана на клопат. Бо Ўся дзейнасць прадпрыемства ажыццяўляецца "З клопатам аб Вашым здароўі!"
Таццяна Аляксандраўна Зарэцкая, генеральны дырэктар Гродзенскага РУП "Фармацыя", дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, перадала выхаванцам сацыяльных устаноў наборы вітамінаў і лекавых прэпаратаў для захавання здароўя дзяцей у рамках мерапрыемства, арганізаванага Гродзенскім аб'яднаннем "Гараднічанка" ГА "БСЖ"
Сябры першаснай арганізацыі Гарадзенскага РУП «Фармацыя» грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» арганізавалі дабрачынны збор грошай на якія былі закупленыя гульні для дзяцей такіх сем'яў.
Таксама на нашым прадпрыемстве аказваецца матэрыяльная падтрымка членам прафсаюза для падрыхтоўкі дзяцей да школы на кожнае дзіця, якое наведвае ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі.
Удзел у акцыі «Збяром дзяцей у школу» - гэта яскравы прыклад сацыяльнай адказнасці і шчырага клопату аб будучым пакаленні.
Гродзенскае РУП "Фармацыя" не толькі дапамагае сабраць школьныя партфелі і забяспечыць дзяцей усім неабходным, але і ўкладвае душу ва ўмацаванне здароўя і дабрабыту насельніцтва. Бо менавіта клопат - галоўны ўклад у будучыню нашай краіны.