З пачаткам новага навучальнага года для бацькоў дзеткаў, якія адпраўляюцца ў школу, дадаецца клопатаў. Паспець набыць усё патрэбнае, нічога не забыцца, падрыхтуецца маральна, назапасіцца сіламі і цярплівасцю для авалодання новымі ведамі,- заданне не з простых…
Каб «перадвучэбныя» клопаты былі не толькі на карысць, але і ў радасць, штогод Гродзенскае РУП «Фармацыя» аказвае матэрыяльную дапамогу да школы для дзяцей супрацоўнікаў, якія наведваюць установы агульнай сярэдняй адукацыі, у рамках акцыі «Збяром дзяцей у школу».
Сёлета падтрымка аказана 229 сем'ям.
Гарадзенскае РУП «Фармацыя» шчыра жадае ўсім школьнікам моцнае здароўе, бадзёрасць, сілы і энергію, а таксама невычэрпнага натхнення для паспяховага навучання!