1 верасня – Дзень ведаў! Для многіх дзяцей гэта свята гэтак хвалявальнае, бо гэта пачатак новага шляху! Свята, якое адкрывае дзвяры у новы свет ведаў, у актыўнае вывучэнне навакольнага свету.
Наша прадпрыемства прыняло актыўны ўдзел у рыхтоўлі дзяцей да школы. Завершана акцыя «Збяром дзяцей у школу». З мэтай аказання дапамогі для рыхтоўлі дзяцей да школы да 1 верасня з прыбытку прадпрыемства выплачана матэрыяльная дапамога на кожнае дзіцё, якое наведвае ўстанову агульнай сярэдняй адукацыі. У тым ліку аказана дапамога сем'ям, што выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, шматдзетным сем'ям, няпоўным сем'ям.
Гродзенскае РУП «Фармацыя» жадае ўсім школьнікам здароўя, невычэрпнай энергіі і ўпэўненасці ва ўласных сілах. Хай эмоцыі гэтага ўрачыстага дня надоўга застануцца ў памяці ўсіх школьнікаў!