18 верасня маляўнічы і старажытны горад Гродна святкаваў свой Дзень народзінаў. У гонар свята ў горадзе прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя знамянальнай даце. Так, на плошчы Леніна адбылося пашанаванне і ўзнагароджанне працаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, што ўнеслі значны ўклад у развіццё абласнога цэнтра ў мінулым годзе.
Сяргею Уладзіміравічу Літашу была прысуджана прэмія Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта «Чалавек года горада Гродна» у намінацыі «Гандаль і паслугі, фінансавая дзейнасць» па выніках 2020 года.
Мы шчыра віншуем Сяргея Уладзіміравіча, жадаем яму дальнейшых поспехаў і росквіту!