Супрацоўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя» заўсёды гатовы ўдасканальвацца і ўкараняць навінкі ў сваю працу. Так, з мэтай паляпшэння якасці лекавага забеспячэння, аптымізацыі заказу тавараў з аптэчнага склада быў праведзены навучальны семінар. Дакладчыкамі выступілі Віталь Рыгоравіч Баравік, загаднік аптэкі № 153 г. Гродна, і Іна Іванаўна Шэрая, начальнік групы па суправодзе ПА АІТ.