Адменным цяплом, шчырасцю, чысцінёй і ўтульнасцю напоўнена гэта светлае слова. Мама…
Быць мамай – гэта зусім асаблівы ровень успрымання жыцця, клопату і адказнасці.
Быць мамай – гэта штодзённая, часта незаўважная, але неацэнная праца, гэта бязмежнае самаахвяраванне, цярплівасць, уменне пераадольваць выпрабаванні, невымерная пяшчота і разуменне.
Быць мамай – гэта адкрываць у сабе лепшыя чалавечыя якасці: дабрыню, спагадлівасць, бескарыслівасць, сумленнасць.
Дарагія нашы матулі, матулькі, мамулі! Няхай кожны дзень прыносіць Вам радасць, мільён усмешак, цяпла і кахання! Няхай усе распачынанні будуць паспяховымі, а дзеці дораць нагоду для гонару! Жадаем Вам і вашым блізкім моцнага здароўя, росквіту, гармоніі і выканання самых запаветных жаданняў! Прыміце самыя шчырыя словы падзякі за Вашу неацэнную працу!
З павагай,
кіраўніцтва Гродзенскага РУП «Фармацыя».