8 красавіка спецыялісты Гарадзенскага РУП «Фармацыя» узялі ўдзел у спаборніцтвах па плаванні, арганізаваных Адміністрацыяй Ленінскага раёна г.Гродна і фізкультурна-аздараўляльным цэнтрам «Алімпія».
Спартоўцы Юля Лях (аптэка №195), Маргарыта Кулакова (аптэчны склад), Андрэй Грошаў (аптэчны склад), Аляксандр Асавік (ЦРА №61 Слонімскага раёна), Уладзімір Максімчык (рэмстройгрупа) прыклалі максімальныя намаганні і прадэманстравалі выдатныя вынікі. Па выніках у асабістым заліку ў Маргарыты Кулаковай –1 месца, у Юліі Лях – 2 месца, у Аляксандра Асавіка –3 месца.