У мінулую пятніцу ў Гродна адбылося грандыёзнае навагодняе відовішчавае шоу - штогадовае шэсце Дзядоў Марозаў, Снягурак і казачных герояў і запальванне цэнтральнай елкі горада на плошчы Савецкай. Свята сабрала разам некалькі тысяч чалавек, якія прыйшлі паглядзець на яркі, запамінальны перфоманс.
Працаўнікі Гродзенскага РУП «Фармацыя» не засталіся ўбаку ад цудоўнай падзеі і ўзялі ўдзел у парадзе. Каманда, якая складалася са Снягуркі (Кацярына Барысяевіч), Дзядулі Марозу (Дзяніс Валынец), Снегавіка (Яўген Хазей) і Тыграняці (Кірыл Зданчук) сустракалі калегаў, віншавалі з надыходнымі святамі дарослых і дзяцей, частавалі дзяцей цукеркамі ў абмен на вершы.
Мерапрыемства аказалася вельмі дынамічным і запамінальным і падарыла святочны настрой усім гледачам і удзельнікам.