У маладым, хуткарослым мікрараёне г.Гродна «Альшанка» гасцінна расчыніла дзверы новая дзяржаўная аптэка №259 па адрасе: вул.Агiнскага, 19-139.
Зручнае месцазнаходжанне аптэкі дазволіць наведвальнікам здзяйсняць неабходныя пакупкі хутка і камфортна.
Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Гродна Бялінскі Алег Генадзьевіч, генеральны дырэктар Гродзенскага РУП "Фармацыя" Літош Сяргей Уладзіміравіч.
Наведвальнікаў сустрэне багаты асартымент лекавых сродкаў, біялагічна актыўных дабавак да ежы, медыцынскай тэхнікі і іншых тавараў аптэчнага асартыменту.
Таксама аптэка прадастаўляе наступныя фармацэўтычныя паслугі:
- прымае электронныя рэцэпты;
- ўладальнікі пластыкавых картак "Для медыцынскага абслугоўвання» атрымаюць зніжку пры куплі тавараў айчыннай вытворчасці - да 5%, на тавары імпартнай вытворчасці - да 2%;
- ўладальнікі плацежных карт праграмы лаяльнасці «Моцная карта» пры разліку ў аптэцы па карце атрымаюць зніжку пры куплі тавараў айчыннай вытворчасці - да 5%, на імпартныя тавары - да 2%;
- прад'яўніка карт дысконтнай праграмы «City Pass Belarus» пры куплі тавараў айчыннай вытворчасці прадастаўляецца зніжка - да 5%.
А пісьменныя і ветлівыя спецыялісты дадуць неабходныя кансультацыі аб парадку прымянення і захоўвання лекавых сродкаў, прафілактыцы захворванняў і вядзенню здаровага ладу жыцця.