Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Крэатыўнасць  80-га ўзроўня

«Крэатыўнасць 80-га ўзроўня», – віншаванне ад калегаў мужчынскай паловы Гродзенскага РУП «Фармацыя» з Міжнародным жаночым Днём не пакінула абыякавай ніводную з прысутных кабет. У чым сакрэт? Пэўна што, у тым, што ад душы і шчыра, ці ў стараннай, дэталёвай рыхтоўлі…ці ўсё і адразу? Як бы там ні было, атрымалася ярка, цікава, незвычайна і вельмі творча.

Мужчыны чыталі аўтарскія вершы, прысвечаныя лепшым якасцям выдатнай паловы, дарылі вытанчаныя і прыгожыя кампліменты, словы падзякі. 

Эмацыйнай і насычанай апынулася інтэлектуальная гульня з элементамі нечаканасці. Нечаканымі былі і пытанні, прадуманыя да дробязяў, і ўлік тэматыкі свята, і цікавыя развязкі і адказы супрацоўніц. Увогуле, пазітыў зашкальваў, а ўсмешкі іскрыліся...

Арганізатары свята не засталіся ўбаку і не змаглі абысці самую «топавую» тэму ўсіх навінавых стужак. Пастаноўку мініяцюры трэба было проста бачыць, бо мужчыны выявілі не толькі незвычайныя акторскія здольнасці, але і ўменне ствараць пазітыў і гумар у складаных і хвалявальных сітуацыях. 

Фіналам праграмы пацешыў індывідуальным падыходам і выдатнымі чатырохрадкоўямі для супрацоўніц кожнага структурнага падраздзялення прадпрыемства. Некаторыя з творчых развязкаў былі гэтак крэатыўныя, што стрымваць усмешкі не атрымоўвалася нікому. Гэта праўда.

Ну і, вядома, кветкі і падарункі…

І калі Вы падумалі, што гэта ўсё, то не ўсё… Для ўсіх выдатных працаўніц Гарадзенскага РУП «Фармацыя» быў згатаваны асаблівы, атмасферны і проста вельмі цёплы відэаролік, які стартаваў у прысвятак, менавіта 8 сакавіка. Атрымалася нечакана і эфектна.

Што хацелася б сказаць у завяршэнні, апроч шчырага «Дзякуй, Вы нас вельмі здзівілі!». А то, што свята атрымалася сапраўды вясёлым, пазітыўным, маляўнічым, крэатыўным і эмацыйным! 

P.S. Падтрымаць ініцыятыву гарадзенскіх калегаў атрымалася і ў супрацоўнікаў рэгіёнаў, якія таксама арганізавалі любыя і цікавыя віншаванні для выдатных супрацоўніц! 

Марыя Жытко,
правізар-інфарматар інфармацыйна-даведкавага аддзела

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Прыняць Адхіліць Дэталёвей