Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі, адбыўся ў Гродне на мемарыяльным комплексе "Курган Славы". Тысячы гродзенцаў, у іх ліку работнікі Гродзенскага РУП "Фармацыя", прынялі ўдзел у святкаванні 73-й гадавіны Вялікай Перамогі.
Шэсце памяці да знакавага для кожнага гродзенца месцы - Кургана Славы - ўзначалілі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, кіраўніцтва вобласці і горада, госці з іншых краін.
Не пакінула раўнадушным ні аднаго чалавека патрыятычная акцыя «І ў памяці навекі імёны ...», аналагічная вядомаму «Несьмяротнаму паліцу». Людзі неслі ў святочнай калоне партрэты сваіх родных і блізкіх, сярод іх і работнікі Гродзенскага РУП "Фармацыя" з партрэтамі сваіх родных і ветэранаў нашага прадпрыемства - удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
У гэты Вялікі Дзень нябачная сіла цягне нас пакланіцца тым, хто загінуў абараняючы Радзіму. Семдзесят тры гады аддзяляюць нас ад таго моманту, калі была падведзена рыса пад самай кровапралітнай у гісторыі чалавецтва вайной, выраслі ўжо тры пакаленні пад мірным небам.
Мы свята шануем памяць аб салдатах, якія абаранялі нашу зямлю.