Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

Як паспяхова сумяшчаць грамадскую дзейнасць з працай, расказала прафгрупорг аптэкі №159 г.Гродна Іванова Алена Аляксандраўна

Алена Аляксандраўна Іванова, фармацэўт-рэцэптар аптэкі №159 г.Гродна, не прадстаўляе сваёй працы без камунiкацый з людзьмі. Больш за 15 гадоў Алена Аляксандраўна паспяхова сумяшчае прафесійную дзейнасць з грамадскай працай прафгрупаргам. Аб цікавых момантах грамадскай дзейнасці, запамінальных падзеях і матывацыі, з Аленай Аляксандраўнай Івановай абмеркавала старшыня пяршоўкі Гродзенскага РУП «Фармацыя» Жытко Марыя Аляксандраўна.

На пытанне старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Жытко Марыі Аляксандраўны аб тым, чым прывабная для яе прафсаюзная дзейнасць, Алена Аляксандраўна адзначае:
- Якасць працы і мікраклімат у калектыве напрамую залежаць ад актыўнасці і арганізаванасці членаў прафсаюза.  А прафгрупорг - гэта чалавек, да якога заўсёды можна звярнуцца за вырашэннем сацыяльнай праблемы, тлумачэннем норм заканадаўства, просьбай да кіраўніцтва або проста па жыццёвую параду. Сваім удзелам я агучваю кіраўніку аптэкі аб меркаванні калектыва па тым ці іншым пытанні, абмяркоўваю важныя тэмы, арганізую цікавы і запамінальны вольны час для чальцоў сваёй прафгрупы. Вядома, найважнейшае, калі табе давяраюць людзі.

Аднымі з першых калектыў аптэкі адклікаецца на ўдзел у розных мерапрыемствах і чэленджах, напрыклад чэлендж #ЧытайБеларускiчас пачаўся менавіта з фота аптэкі №159 г.Гродна. 

Па словах Алены Аляксандраўны, праца прафгрупорга — далёка не такая простая, як здаецца на першы погляд, але гэтым і цікавая. Дайсці да кожнага работніка, стаць прыкладам патрыятызму, актыўнай жыццёвай пазіцыі і арганізаванасці, - менавіта дзякуючы такому падыходу прафгрупорг аптэкі №159 г.Гродна зараджае калектыў і ўмацоўвае карпаратыўны дух.

Адным з самых яркіх і цікавых момантаў у сваім грамадскім прафсаюзным жыцці Алена Аляксандраўна лічыць 30-гадовы юбілей аптэкі №159 г.Гродна. Насычаная і атмасферная культурная праграма ў спалучэнні з цёплымі і душэўнымі ўспамінамі зрабілі свята па-сапраўднаму запамінальным і аб'яднаўчым!

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Прыняць Адхіліць Дэталёвей