Памер шрыфту: А А А
Колеравая схема: ц ц
Зачыніць версію для слабых на зрок

"Гісторыя сям'і скрозь попел і агонь вайны" - новы праект Гродзенскага РУП "Фармацыя"

Гродзенскае РУП «Фармацыя» напярэдадні Дня Вялікай Перамогі адкрыла праект успамінаў супрацоўнікаў прадпрыемства «Гісторыя сям'і скрозь попел і агонь вайны». 
Многія дзесяцігоддзі аддзяляюць нас ад трагічных падзей Вялікай Айчыннай вайны, але час не памяншае ні іх гістарычнай ролі, ні значэння вынесеных з найцяжкіх выпрабаванняў маральных урокаў.  Памяць аб людзях, якія сваёй смеласцю, зацятасцю, якія дзівяць уяўленне подзвігамі, працай набліжалі Дзень Вялікай Перамогі.
Мы прапануем пачуць гісторыі, расказаныя спецыялістамі нашага прадпрыемства аб родных і блізкіх, на долю якіх выпалі ўдары, агонь і попел Вялікай Айчыннай Вайны.

Гiсторыю сваей сям"i расказвае намеснік генеральнага дырэктара Таццяна Аляксандраўна Зарэцкая:
«Мой дзед, Васіль Маркавіч, быў звычайным чалавекам, адным са мноства іншых савецкіх грамадзян, якія апынуўшыся на акупаванай тэрыторыі не змірыліся, а бясстрашна ваявалі, самааддана працавалі, а галоўнае верылі ў перамогу. Шмат у чым дзякуючы такім незаўважным «маленькім» людзям нашаму народу ўдалося выдужаць і перамагчы ў той страшнай вайне. 
Вайна застала яго ва ўзросце 31 года, ён жыў і працаваў у г.Мінску, быў лейтэнантам чыгуначных войскаў, дапамагаў сваёй вялікай сям'і гадаваць чацвярых малодшых братоў і сясцёр, якія засталіся ў роднай вёсцы Люцы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
З пачатку акупацыі і да вызвалення Беларусі ваяваў у партызанскім атрадзе «Бальшавік». Дзякуючы досведу працы на чыгунцы ён неаднаразова ўдзельнічаў у арганізацыі дыверсій на чыгунцы, падрывах чыгуначнага палатна і варожых чыгуначных саставаў. Удзельнічаў у баях за вызваленне раённага цэнтра Рудзенск.
Пасля вызвалення Беларусі, па іроніі лёсу, быў накіраваны на аднаўленне буйнога чыгуначнага вузла ў г.Лідзе. Менавіта тут ён стварыў сям'ю і пражыў усё жыццё, працуючы для людзей, рамантуючы не толькі чыгуначныя палотны, але і мноства бытавых дробязяў: няхітрыя бытавыя прыборы і тэхніку таго часу. Пра яго светлую галаву, залатыя рукі, а галоўнае безадмоўны характар ведалі і звярталіся па дапамогу не толькі суседзі, але і жыхары іншых частак горада.»

Вайна стала яшчэ больш страшнай падзеяй, якая зламала жыццё другога майго дзеда, Шуршалава Мікалая Аляксандравіча. Ён нарадзіўся і вырас у Саратаўскай вобласці, пасля заканчэння Казанскага пяхотнага вучылішча «Вярхоўнага Савета ТАССР» служыў у 587 в/ч. Удзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі Беларусі і патрапіў у палон пад вёскай Тарасаўка Мінскай вобласці. З верасня 1941 года знаходзіўся ў лагеры ваеннапалонных у Дрэздэне. Пасля вызвалення і вяртання на Радзіму быў асуджаны па 58 артыкуле…….Усё астатняе жыццё ён пражыў у Краснаярскім краі, дзе адбываў зняволенне за здраду Радзіме.»

Абярыце некалькі лекавых сродкаў і мы дапаможам знайсці іх у адной аптэцы

Пошук выбраных лекавых прэпаратаў у адной аптэцы

Усіх выбраных лекаў няма ў адной аптэцы. Паменшыце колькасць прэпаратаў і мы прапануем прыдатныя аптэкі

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

Шаноўныя карыстальнікі! Звесткі пра наяўнасць лекаў у аптэках абнаўляюцца 1 раз на гадзіну і носяць выключна інфармацыйны характар, не з'яўляюцца вычэрпнымі і не з'яўляюцца гарантыяй наяўнасці лекаў пры наведванні аптэкі. Абавязкова ўдакладняйце наяўнасць і цану званком у аптэку. Карыстальніцкае пагадненне і правілы рэзервавання.

{we_social}