25-26 мая 2018 года прайшоў фінал абласной спартакіяды работнікаў аховы здароўя. З 2014 года спартакіяда праводзіцца абласным камітэтам адзін раз у два гады. Усе каманды-удзельніцы, у залежнасці ад колькасці працуючых, падзеленыя на 2 групы: звыш 500 працуючых - 24 каманды (у гэтай групе наша каманда - Гродзенскае РУП "Фармацыя"), да 500 працуючых - таксама 24 каманды.
На ўрачыстым адкрыцці спартакіяды ўшаноўвалі імяніннікаў. У нас на прадпрыемстве дні нараджэння супалі з фіналам спартакіяды ў Юліі Лях і Антона Шарова.
Спаборніцтвы ў рамках спартакіяды праводзіліся па дзесяці відах спорту. Міні-футбол, валейбол мужчынскі, валейбол жаночы, плаванне, настольны тэніс, більярд правялі ў красавіку-траўні. У гіравым спорце, мнагабор'і «Здароўе», дартсе, стральбе спартсмены спаборнічалі 25-26 траўня. Па выніках усіх спаборніцтваў каманда Гродзенскага РУП "Фармацыя" заняла 11-ае агульнакаманднае месца.
Агульнакаманднае месца па відах спорту:
- Стральба - 5-ае: Кацярына Арлова, Віталь Бобрык;
- Гіравы спорт - 8-ое: Максім Раманчук, Уладзімір Гузарэвіч, Кірыл Зданчук;
- Дартс - 20-га: Святлана Быкаўская, Аляксандр Асовік;
- Шматбор'е "Здароўе" - 12-ае: Святлана Трыбілустава, Кацярына Мерч, Ігар Рапецкі, Кірыл Зданчук;
- Медалі ў асабістым заліку атрымалі Андрэй Грошаў(2 месца ў настольным тэнісе), Юлія Лях (3 месца ў плаванні).
Віншуем пераможцаў, дзякуем усім удзельнікам спартакіяды за імкненне да перамогі, а прыхільнікаў - за падтрымку.