«За праўдзівую адгадку атрымвай падарунак салодкі»,- зухавата сустракала гасцей Масленіцы ў Пышках самая фармацэўтычная і лекавая каманда Гродзенскага РУП «Фармацыя».
27 лютага ў Гродна адбылося маштабнае свята «Насустрач вясне», у рамках якога былі арганізаваны выставы-прэзентацыі прадпрыемстваў і арганізацый горада. Каманда Гродзенскага РУП «Фармацыя» таксама ўзяла ўдзел у імпрэзе.
Гарачы чай па сакрэтным рэцэпце аптэкараў, смачныя гематаген і прысмакі… госці свята з захапленнем і цікавасцю разгадвалі загадкі на медычную тэматыку, а за слушныя адказы атрымвалі смачныя прызы. Традыцыйна ўвагу мінакоў прыцягнула аўтэнтычная экспазіцыя і экскурс у гісторыю аптэчнай справы ад Галіны Міхайлаўны Пятрышча, правізара са шматгадовым стажам.
Падтрымаць удзельнікаў выставы прыйшлі генеральны дырэктар Гродзенскага РУП «Фармацыя» Сяргей Уладзіміравіч Літош і намеснік генеральнага дырэктара Таццяна Аляксандраўна Зарэцкая.
«Масленічная» атмасфера, «фармацэўтычныя частункі», яркія ўсмешкі зараджалі энергіяй і пазітывам удзельнікаў і красамоўна казалі, што вясна зусім блізка.