Аптэкар - гэта амаль анёл-захавальнік, клапатліва сочыць за Вашым здароўем і дабрабытам. Кожны візіт у аптэку, Вас сустракае добразычлівы спецыяліст, гатовы дапамагчы ў любым пытанні.
Ён не проста адпускае прэпараты і іншыя тавары аптэчнага асартыменту, ён слухае, падтрымлівае і дае патрэбныя парады, а часам і паўшчувае, дзе трэба. Ён ведае аб праблемах здароўя і заўсёды гатовы парэкамендаваць лепшы сродак для іх вырашэння. І важна не толькі тое, што ён дапамагае абраць правільны прэпарат, але тое, колькі клопату і ўвагі ён укладвае ў кансультацыю.
Аптэкар - гэта чалавек, якому можна даверыць самае каштоўнае - сваё здароўе. Яго прафесіяналізм, увага да дэталяў і жаданне дапамагчы кожнаму чалавеку робяць яго сапраўдным героем у барацьбе за здароўе чалавека. І людзі з удзячнасцю за іх працу і клопат, пішуць цёплыя словы ў кнігах прапаноў і заўваг. А Кацярыне Генадзеўне Маліноўскай, работніцы цэнтральнай раённай аптэкі №59 прысвяцілі вершы і апублікавалі іх у мясцовай газеце.
МАЗ - Міністэрства аховы здароўя