1 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень пажылога чалавека. Адмыслоўцы аптэкі №250 г.Гродна і гарадской паліклінікі №7 г.Гродна арганізавалі свята «Сувязь пакаленняў».
Падчас імпрэзы з удзельнікамі былі праведзены гутаркі па пытаннях падтрымання здаровага ладу жыцця, кантролю асноўных паказнікаў арганізма, а таксама пісьменнаму самалекаванню.
Таксама госці змаглі прадэгуставаць фітагарбаты і вітамінава-мінеральныя комплексы.