Паважаныя калегі! Дарагія сябры!
Ад імя Гродзенскага РУП «Фармацыя» дазвольце павіншаваць Вас з Днём народнага адзінства!
Заснаванае Указам Прэзідэнта нашае краіны новае дзяржаўнае свята стала адным з кульмінацыйных момантаў цяперашняга 2021 года, які праходзіць пад знакам народнага адзінства. І хоць яно адзначаецца ўпершыню, традыцыі адзінства беларускага народа каранямі сыходзяць глыбока ў нашу шматвяковую гісторыю.
Зычым усім моцнага здароўя, шчасця і новых здзяйсненняў! Сіла ў адзінстве!
З павагай, кіраўніцтва Гродзенскага РУП «Фармацыя».