25 лютага ўпершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі пройдзе адзіны дзень галасавання. C яго, у існасці, пачнецца фармаванне органаў прадстаўнічай улады на найблізкія пяць гадоў. 25 лютага беларусы выберуць дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыйнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовыя Рады дэпутатаў. Пра тое, на якім этапе знаходзіцца электаральная кампанія і што новага чакае выбарнікаў у дзень выбараў, паведамляе сайт Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў інтэрв'ю са старшынём Гродзенскай абласной выбарчай камісіі Уладзімірам Хлябичем.