У Дзень 80-годдзя вызвалення Беларусі жанчыны Гродзенскай гарадской арганізацыі "Гродзянчанка" ГА БСЖ далі старт праекту «Чытаем вершы аб вайне ў імя міру на зямлі», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прадстаўнікі пяршоўкі ГА БСЖ Гродзенскага РУП Фармацыя ў асобе намесніка генеральнага дырэктара Гродзенскага РУП «Фармацыя» Зарэцкай Таццяны Аляксандраўны, старшыні пяршоўкі ГА БСЖ Мацкевіч Надзеі Мікалаеўны, правізара-рэцэптара аптэкі №223 г.Гродна Шэрай Ніны Андрэеўны, і ветэрана аптэчнай службы Цыркуновай Таццяны Гаўрылаўны, таксама прынялі ўдзел у праекце. Са сцэны для гледачоў яны прачыталі вершы, напісаныя работнікамі Гродзенскага РУП «Фармацыя», удзельнікамі Вялікай Айчыннай Вайны.