Сёння адбылася насычаная і цікавая сустрэча кіраўніцтва і старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Гродзенскага РУП «Фармацыя» са студэнтамі, якія праходзяць практыку на базе аптэк прадпрыемства. Мерапрыемства прайшла з ужываннем анлайн-фармату камунікацыі для рэгіянальных аптэк. Маладыя людзі змаглі задаць пытанні, якія кранаюць сістэмы працоўных адносін, аплаты працы, сацыяльных гарантый, матывацыйных кірункаў і арганізацыі вольнага часу на прадпрыемстве, магчымасцях усебаковага развіцця і гарантыі для працаўнікоў з боку прафсаюза. Сустрэча атрымалася вельмі прадуктыўнай, а студэнты атрымалі адказы на ўсе пытанні.