Аптэка №250 Гродзенскага РУП «Фармацыя» і Гарадская паліклініка №7 сябруюць даўно і даўно спела ідэя пра правядзенне супольнай акцыі для дзяцей па прафілактыцы хвароб вачэй і захаванні зроку ў даступным для школьнікаў фармаце.
З пачаткам навучальнага года з'явілася актуальная нагода і 18 верасня вучні другіх класаў школы №40 г.Гродна былі запрошаны на займальна-пазнавальную імпрэзу. Якія практыкаванні можа зрабіць школьнік, каб зрок быў у парадку, чаму важна слушна і рэгулярна сілкавацца, што такое здаровы лад жыцця,- дзеці змаглі пазнаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні падчас пацешных гульняў і віктарын, а адмыслоўцы аптэкі частавалі дарагіх гасцей смачнымі і карыснымі вітамінавымі напоямі.
Усім дзецям акцыя вельмі спадабалася, дый веды ў простай і вясёлай форме засвойваюцца лепш і запамінаюцца надоўга!