Для жыхароў і гасцей нашага абласнога цэнтра аптэка №153 г.Гродна па адрасе вул.Дзяржынскага, 113А з'яўляецца вядомай і даўно ўпадабанай. Зручнае месцазнаходжанне, шырокі спектр фармацэўтычных паслуг, уключаючы выраб лекавых прэпаратаў па індывідуальных рэцэптах дактароў, велізарны асартымент, прафесійнае фармацэўтычнае кансультаванне дазволілі гэтай аптэцы заваяваць давер наведнікаў і павагу калегаў.
4 кастрычніка аптэка №153 гасцінна адчыніла дзверы пасля шырокамаштабнага рамонту, які не толькі змяніў памяшканні і гандлёвую залу, але і дазволіў стаць аптэцы яшчэ больш камфортнай. Класічныя акуратныя вітрыны дапоўнілася адкрытай выкладкай, якая дазволіць наведнікам уважліва вывучыць і азнаёміцца з патрэбным сродкам. На зручных стэлажах і паліцах змесцаваны багаты выбар касметычных сродкаў для прыгажосці і здароўя, артапедычных тавараў, медычных вырабаў, сродкаў для мам і малых і шмат што іншае. Для падвышэння якасці абслугоўвання ў аптэцы ўсталявана сістэма «Электронная чарга», таксама наведнікі могуць самастойна кантраляваць артэрыяльны ціск, карыстацца дармовым Wi-fi, у гандлёвай зале ўсталявана прымеркавая.
Граматныя спецыялісты акажуць кваліфікаваную фармацэўтычную дапамогу і пракансультуюць па пытаннях ужывання і захоўвання ў хатніх умовах патрэбных сродкаў.