У 2021 годзе 26 красавіка спаўняецца 35 гадоў адной з найбуйных тэхнагенных катастроф – аварыі на Чарнобыльскай АЭС. 26 красавіка 1986 года адбыўся выбух на чацвёртым энергаблоку атамнай станцыі, у выніку якога быў цалкам разбураны рэактар станцыі. У навакольнае асяроддзе трапіла вялікая колькасць радыеактыўных рэчываў. Аварыя суправаджалася пажарамі і выкідамі радыеактыўных рэчываў. Радыеактыўнае воблака прайшло над СССР, Скандынавіяй, Усходняй Еўропай і закранула больш за 20 краін. У найвялікай ступені пацярпелі Беларусь, Расія і Украіна. Забруджанне тэрыторыі Беларусі склала 23 % агульнай плошчы, Украіны – 7 %, Расіі – 1,5 % тэрыторыі яе еўрапейскай часткі. Каля 35% чарнобыльскіх выпадзенняў цэзію-137, асноўнага радыенукліда, што фармуе дозу апрамянення насельніцтва ў наш час, давялося на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь.
Наступныя дні, тыдні, месяцы ў зоне Чарнобыля былі адзначаны гераічнасцю людзей па пераадоленні наступстваў катастрофы. Пажарнікі, верталётчыкі, працоўныя, інжынеры, навуковыя, вайсковыя, іншыя спецыялісты – амаль 700 тыс. чалавек.
27 красавіка быў эвакуяваны горад Прыпяць (47 тыс. 500 чалавек), а ў наступныя дні – насельніцтва 10-кіламятровай зоны вакол ЧАЭС. Усяго цягам траўня 1986 года з 188 населеных пунктаў у 30-кіламятровай зоне адчужэнні вакол станцыі былі адселены каля 116 тыс. чалавек. Інтэнсіўны пажар працягваўся 10 сутак, за гэты час сумарны выкід радыеактыўных матэрыялаў у навакольнае асяроддзе склаў каля 14 эксабеккерелей (парадку 380 млн кюры).
У Гродзенскім РУП «Фармацыя» працуе 8 чалавек, якія бралі ўдзел у ліквідацыі катастрофы на ЧАЭС і яе наступстваў. Ім аказана матэрыяльная дапамога з фонду прадпрыемства і прафсаюзнага бюджэту. Правізары і фармацэўты нашага прадпрыемства скіроўваліся ў Гомельскую вобласць для працы ў аптэках.
Напярэдадні памятнай даты – 35-годдзя са дня катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі выражаем велізарную падзяку і нізкі паклон усім ліквідатарам наступстваў той аварыі за іх мужнасць і стойкасць, праяўленыя падчас выканання службовага абавязку.