15 лютага 2020 года споўніўся 31 год з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Вайна ў Афганістане забрала жыццё 71 ураджэнца Гродзенскай вобласці, 23 з іх - жыхары абласнога цэнтра. Сёння ў Гродне пражываюць каля 1200 ветэранаў вайны ў Афганістане.
Наш калега Сяргей Уладзіміравіч Некала ўдзельнічаў у гэтай вайне. Кожны год з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі прадпрыемства ён прысутнічае на мітынгу-рэквіеме ў скверы Памяці воінаў-афганцаў. Гэты год не стаў выключэннем. У гэтую суботу супрацоўнікі Гродзенскага РУП "Фармацыя" ўшанавалі памяць воінаў урачыстым ускладаннем вянкоў і хвілінай маўчання.